https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Містычныя экскурсіі, квесты і абрады. Куды адправіцца на "Ноч музеяў" у Мінскай вобласці


Музеі Мінскай вобласці запрашаюць 18-20 мая на "Ноч музеяў".
Так, у Дзяржынску для ўсіх жадаючых раскрые дзверы раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Мерапрыемства пройдзе 18 мая з 17.00 да 21.00 пад дэвізам "Усе клопаты кіньце, прыходзьце ў госці".

Наведвальнікам прадставяць фотавыставу "Дзяржыншчына. Гады міру і стваральнай працы", выставу жывапісу "Палітра душы". Творчыя калектывы Скірмантаўскага дома культуры пакажуць абрадавую гульню "Ката пячы", а навучэнцы Станькаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў падрыхтуюць музычныя і танцавальныя нумары. Таксама ў праграме значацца чайная хвілінка "Запрашаем на гарбату" і работа інтэрактыўнай пляцоўкі.

Да святкавання Міжнароднага дня музеяў 18 і 20 мая далучыцца і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж". Мерапрыемствы пройдуць як у палацы, так і ў ратушы. У прыватнасці, 18 мая ў якасці падарунка прадугледжана бясплатнае экскурсійнае абслугоўванне па экспазіцыі "Архіў і бібліятэка" (у 11.00 і ў 15.00). Можна наведаць выставы аўтарскіх лялек паводле матываў літаратурных твораў рускіх пісьменнікаў і "Вальс кветак" мастачкі Таццяны Матусевіч, стаць удзельнікам гульні-квеста "Літаратурная мазаіка" і квеста "Карта сямі каралеўстваў".

Акрамя таго, у афішы значацца тэматычная экскурсія "Культура часу", "Прыём у княгіні", сюжэтна-ролевыя і гульнявыя праграмы "Школа шпіёнаў", "Выкрунтасы", "Музейны дэтэктыў", "Музейнае расследаванне", "Музейка аб музеі", "Безаблічны артэфакт".

Працягам свята 20 мая стане "Містэрыя Нясвіжскага палаца". На працягу дня арганізатары падрыхтавалі для гасцей мноства сюрпрызаў. Так, у 14.00 і 16.00 пройдзе захапляючая сустрэча з яркай эпохай беларускага барока ў рамках канцэртаў старадаўняй музыкі "Полацкі сшытак" у выкананні вакальна-аркестравай групы ансамбля "Харошкі".

З 19.00 да 22.00 адбудзецца містычная экскурсія па вячэрнім палацы. Наведвальнікі пройдуць незвычайным маршрутам, сустрэнуць па дарозе цікавых гістарычных персанажаў. Прадугледжана выступленне заслужанага калектыву дзяржаўнага камернага аркестра і фартэпіяннага трыа "ТрыаТайм".

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" запрашае 19 мая з 19.00 да 22.00 наведаць новы музейны аб`ект - Музей беларускай маляванкi. Госці "Ночы музеяў" першымі змогуць убачыць экспазіцыю, а таксама паслухаць лекцыі, паўдзельнічаць у майстар-класах, паглядзець дакументальнае кіно пра стваральнікаў размаляваных дываноў. Будзе працаваць зона віртуальнай рэальнасці, дзіцячая зона, рамесныя рады. Прадугледжаны выступленні творчых калектываў.

Праграма "Ноч музеяў - 2023" у Слуцкім краязнаўчым музеі стартуе ў 18.00 20 мая. Госці змогуць акунуцца ў свет Слуцкіх паясоў, зрабіць падарожжа ў касмічную эру. Для наведвальнікаў арганізуюць фотазоны, правядуць майстар-класы, касцюмаваныя экскурсіі.

У "Дудутках" таксама чакаюць на "Ноч музеяў" да 18.00 20 мая. У праграме - майстар-класы рамеснікаў, інтэрактыўнае шоу этнабарабанаў, фаер-шоу, варажба.

Мінскі абласны краязнаўчы музей у Маладзечне 18 мая ў 18.00 правядзе праграму "На скрыжаванні дарог" да 150-годдзя Лібава-Роменскай чыгункі і адпраўлення першага поезда ад станцыі Маладзечна. Для наведвальнікаў падрыхтавалі розныя заданні, квэст, майстар-класы.

На містычныя экскурсіі, танцы і гульні, ночны касцёр запрашае 20 мая з 20.00 да 22.30 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Валожынскі краязнаўчы музей "Ноч музеяў" праводзіць 19 мая ў 18.00. У афішы - экскурсіі, майстар-класы, квест-гульня.

Івянецкі музей традыцыйнай культуры далучыцца да акцыі 18 мая - з 10.00 да 18.00 яго можна наведаць бясплатна, паўдзельнічаць у краязнаўчым квесце і сустрэчы-гутарцы.

Мядзельскі музей народнай славы 18 мая з 14.00 да 20.00 запрашае ўсіх на "Музейны ваяж". Адкрыецца выстава карцін беларускага мастака Віктара Мікіты, адбудуцца конкурсы і гульні. Будуць працаваць дзіцячая пляцоўка і інтэрактыўная зона, музычны куток "Песні пад гітару".

Жодзінскі краязнаўчы музей 18 мая з 10.00 да 19.00 прапануе наведаць экспазіцыі, у тым ліку новую на тэму ВАВ (экскурсію правядуць гістарычныя дзеячы), мастацкую выставу "Маляўнічы востраў Юрыя Праскуракова". Наведвальнікам таксама на гадзіне прафарыентацыі раскажуць пра таямніцы музейных фондаў. З 12.00 да 16.00 Цэнтр турызму і экскурсій дзяцей і моладзі на тэрыторыі музея арганізуе кантактны заапарк, з 13.00 да 14.00 усіх чакаюць на "Пляцоўцы добрага настрою" ад дзіцячай школы мастацтваў.

Таксама ў праграме - навуковы семінар, інтэрактыўныя забавы, выступленні артыстаў, майстар-класы па піраграфіі і малюнку. На 18.00 запланавана прэзентацыя клуба гістарычнай рэканструкцыі "Казацкая застава. 1812 год", а на 19.00 - унікальная гарадская экскурсія "Містычны горад Жодзіна".

Падрабязныя праграмы мерапрыемстваў размешчаны на сайтах музеяў і тэматычным сайце, прысвечаным акцыі "Ноч музеяў".

17 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Мінск Ночь музеев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме