https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канферэнцыя па пытаннях паходжання беларусаў


Рэдакцыя дайджэсту «Дзяды» і фірма «Віцень» праводзяць у канцы кастрычніка — пачатку лістапада бягучага года 2-ю навукова-практычную канферэнцыю па пытаннях этнагенезу беларусаў.
(Першая канферэнцыі адбылася 30 студзеня. Справаздача аб ёй і даклады ўдзельнікаў былі апублікаваныя ў 6-м нумары дайджэсту «Дзяды»).

Другая канферэнцыя прысвечаная перыяду з XIII да канца XVI стагоддзя, г.зн. часам Вялікага Княства Літоўскага. Галоўныя пытанні для абмеркавання:

— Хто, калі і як ствараў ВКЛ?

— Хто такія ліцвіны і русіны ў ВКЛ?

— Ці мелі жамойты дачыненне да стварэння ВКЛ?

— На якой мове гаварылі нашы продкі ў ВКЛ?


Запрашаем да ўдзелу навукоўцаў і зацікаўленых асоб. Тэзы дакладаў на беларускай або рускай мове (3—4 старонкі) трэба паслаць да 15 кастрычніка на адрас:

г. Мінск – 131,

а/с 137, Тарасу А.Е.

Або электронны варыянт на адрас:

aetaras@tut.by
http://nn.by/?c=ar&i=59897
Канферэнцыя разлічаная на адзін дзень (нядзеля).

Дакладная дата будзе паведамленая кожнаму з удзельнікаў. Удзел у канферэнцыі — за ўласны рахунак. Даклады будуць апублікаваныя ў «Дзядах» або ў асобным зборніку.

Наша Ніва
12 верасня 2011
 
Дата публикации:13.09.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2702
 
Ключевые слова:
Великое Княжество Литовское История Беларуси Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме