https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За восем месяцаў беларускія пагранічнікі затрымалі больш за 200 нелегальных мігрантаў


За восем месяцаў 2011 года беларускія пагранічнікі затрымалі 212 нелегальных мігрантаў, а толькі за першы тыдзень верасня — больш за 25. Яшчэ дзевяць парушальнікаў мяжы затрыманыя дзякуючы аператыўнаму ўзаемадзеянню з літоўскімі пагранічнікамі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
7 верасня смаргонскія пагранічнікі выявілі дарожку слядоў, якая вядзе ў бок літоўскай мяжы, і праінфармавалі калег на сумежнай тэрыторыі. Неўзабаве літоўскія пагранічнікі паведамілі аб затрыманні трох грамадзян Афганістана і чатырох грамадзян Літвы.

Праз некалькі гадзін на тым жа пагранічным участку былі затрыманыя двое грамадзян Грузіі. Як высветлілася, з імі знаходзіліся яшчэ два суайчыннікі, якія паспелі прайсці на сумежны бок. Літоўскія пагранічнікі затрымалі іх у раёне населенага пункта Мядзінінкай.

Затрыманыя аформленыя як парушальнікі мяжы. Устанаўліваюцца асобы, якія, магчыма, маюць дачыненне да аказання дапамогі ў парушэнні дзяржаўнай мяжы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 верасня 2011
 
Дата публикации:08.09.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2665
 
Ключевые слова:
Памежнікі Нелегальные мигранты Беларусь-Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме