https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ксёндз Ігар Лашук лічыць неабходным пагадненне аб супрацоўніцтве паміж касцёлам і Міністэрствам культуры


Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры і каталіцкім касцёлам сёння неабходнае. Пра гэта заявіў ксёндз Ігар Лашук падчас круглага стала "Культурная спадчына і рэлігія", які ладзілі 9 верасня ў Нацыянальная бібліятэцы Беларусі Міністэрства культуры і Інстытут культуры Беларусі.
Падчас сустрэчы прадстаўнікі ўлады і розных канфесій абмяркоўвалі пытанні аднаўлення і вяртання да жыцця аб`ектаў сакральнай спадчыны, сумеснага выкарыстання гэтых аб`ектаў і іх аховы.

Ксёндз Ігар Лашук нагадаў пра вялікую колькасць каталіцкіх храмаў і маленькіх капліцаў, якія зараз не выкарыстоўваюцца касцёлам і таму развальваюцца. Гэта адбываецца, таму што няма гаспадара і няма паствы, тлумачыць Ігар Лашук.

У якасці прыкладу святар прывёў гісторыю касцёла каля Пінска, які, адыходзячы, узарвалі 2 ліпеня 1944 года немцы. "Засталіся толькі будынкі кляштара, але там не засталося католікаў, каму яго аднаўляць?"— сумна пытаецца Ігар Лашук.

Тым часам сам ён аднаўляе капліцу, не звяртаючы ўвагі на тое, што ў мястэчках побач католікаў можна пералічыць па пальцах адной рукі.

БелаПАН
, 9 верасня 2011
 
Дата публикации:09.09.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3906
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Католики в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме