https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спробы ўтрымаць курс рубля адміністрацыйнымі мерамі нагадваюць тушэнне пажару бензінам, лічыць лідар асацыяцыі прадпрымальнікаў


"Сітуацыя на валютным рынку з`яўляецца лепшай ілюстрацыяй шчырасці намераў беларускіх улад у галіне эканамічнай лібералізацыі", — заявіў лідар Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (АМІСП) Сяргей Балыкін на круглым стале па пытаннях бізнесу і права ў Маладзечне (Мінская вобласць).
Паводле яго слоў, "спробы ўтрымаць курс рубля адміністрацыйнымі мерамі нагадваюць спробы тушыць пажар бензінам". "І ў тым, і ў іншым выпадку сітуацыя становіцца катастрафічнай", — дадаў Балыкін.

Як адзначыў старшыня АМІСП, "сваімі дзеяннямі ўлада толькі правакуе дэвальвацыйныя настроі, канчаткова і беспаваротна падрывае давер да беларускага рубля, стымулюе суб`екты гаспадарання хаваць валютную выручку, а насельніцтва — захоўваць валютныя зберажэнні пад падушкай".

Балыкін нагадаў, што кіраўніцта краіны раней тлумачыла валютны крызіс у тым ліку імкненнем беларусаў набыць аўтамабілі да павышэння пошлін. "Ну што ж, аўтамабільны бум закончыўся, а валюта так і не з`явілася. Больш за тое, сітуацыя стала толькі горшай. Так што міжвольна напрошваецца выснова, што прычынай валютнага крызісу з`яўляюцца менавіта дзеянні ўлад, а не насельніцтва", — канстатаваў кіраўнік прадпрымальніцкай асацыяцыі.

Паводле яго слоў, валютны дэфіцыт паступова знішчае беларускі бізнес. "Адсутнасць валюты забівае імпарцёраў, неабходнасць прадаваць валюту па заніжаным курсе ператвараецца ў дадатковы падатак для экспарцёраў, а тыя, хто працуе на ўнутраным рынку, паступова губляюць кліентаў", — сказаў Балыкін.

У гэтых умовах, на яго думку, найлепшым выйсцем стала б адмова ад адміністрацыйнага кантролю за курсам і яго вызначэнне на аснове попыту і прапановы. "Аднак улада па незразумелых прычынах адмаўляецца ад гэтага простага рашэння і зацягвае валютны крызіс, штодзённа пагаршаючы сітуацыю", — адзначыў Сяргей Балыкін.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Маладзечна, 23 жніўня 2011
 
Дата публикации:23.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3338
 
Ключевые слова:
Финансы Кризис в Беларуси Валюта Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме