https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сутнасць дапамогі дзецям з пацярпелых рэгіёнаў Данбаса, якія праходзяць у Беларусі рэабілітацыю, заключаецца ў спробах захаваць у іх сэрцах любоў, не даць душам ачарсцвець


Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў грамадскі дзеяч, паралімпіец і матывацыйны трэнер Аляксей Талай.

Дзеці з пацярпелых рэгіёнаў Данбаса праходзяць у Беларусі рэабілітацыю, у тым ліку пры ўдзеле дабрачыннага фонду Аляксея Талая. Ён расказаў, ці складана дзецям вяртацца дадому, дзе па-ранейшаму ідуць баявыя дзеянні, гінуць людзі і льецца кроў.

"Я жыву ў гэтым некалькі гадоў, але нейкае разуменне сітуацыі ўва мне па-ранейшаму фармуецца. Я сам як бацька чацвярых дзяцей усё гэта аналізую. Гляджу на гэтых дзяцей, як на сваіх дзетак, і спрабую зразумець, ці зможа гэты чалавечак, які прыехаў з вайны, расслабіцца ў нас. Мы робім усё магчымае, але мы не спецыялісты, мы нічога гэтага не перажывалі. Але гэты душэўны парыў, нашы роднасныя сувязі дапамагаюць нам дзейнічаць правільна ў гэтым напрамку", - лічыць Аляксей Талай.



Грамадскі дзеяч расказаў, як праходзяць сустрэчы з дзецьмі з пацярпелых рэгіёнаў Данбаса, - гэта заўсёды вельмі эмацыянальныя і чуллівыя моманты.

"Дзе стрымліваеш слёзы, а дзесьці плачаш разам з гэтымі дзецьмі. Гэта таксама ў нейкім сэнсе этап іх рэабілітацыі. Там яны не плачуць, у іх слёз няма. А тут яны бачаць, што нават саракагадовы дзядзька без рук і ног плача, і разумеюць, што ім таксама можна. І тады гэтыя слёзы не спыніць. І добра - значыць, растапілі мы іх сэрцы, значыць, яны жывыя, не азлобіліся", - сказаў ён.

Аляксей Талай дадаў, што ў гэтым сутнасць праекта - захаваць пачуццё любові ў сэрцах дзяцей з Данбаса: "Каб не ачарсцвела іх душа. Каб яны, стаўшы дарослымі і асэнсаваўшы ўсё гэта, змаглі стаць мужнымі, моцнымі. І тады ў будучым яны змогуць будаваць свой рэгіён, свой горад, сваё прадпрыемства. І яны будуць ведаць, што ёсць Беларусь, з якой трэба выбудоўваць добрыя адносіны".

21 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.06.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Благотворительность Дети Донбасса Фонд Талая
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме