https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прысутнасць Максіма


24 ліпеня ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Фальварак Ракуцёўшчына" адбудзецца Рэспубліканскае свята паэзіі і песні "Ракуцёўскае лета — 2011".

Адметным стане прысутнасць на свяце самога Максіма Багдановіча. І не толькі ў метафарычным сэнсе. Рэдактар канала "Культура" Беларускага радыё, рэжысёр народнага літаратурнага тэатра "Жывое слова" Уладзімір Трапянок сыграе ролю Максіма на свяце "Ракуцёўскае лета".

Сёлетняе свята ў вёсцы Ракуцёўшчына ў фальварку дробнага шляхціца Вацлава Лычкоўскага, дзе летам 1911 года адпачываў Максім Багдановіч, надзвычайна сімвалічнае. Бо акурат 120 гадоў таму нарадзіўся вялікі беларускі паэт, кульмінацыяй святкавання ўгодкаў якога і стане "Ракуцёўскае лета". Яшчэ адной важнай падзеяй стане святкаванне 100-годдзя прыезду Максіма ў Беларусь. З нагоды такіх круглых дат на свяце "Ракуцёўскае лета" сёлета мяркуецца і прыезд міністра культуры Паўла Латушкі. Свята будзе праходзіць на вольным паветры каля крыніцы, якая памятае і самога беларускага паэта, летуценніка, рамантыка. Адным з ганаровых гасцей свята стане сваячка гаспадара фальварка Маргарыта Пярова.

Традыцыйна ў свяце паэзіі і песні возьмуць удзел беларускія пісьменнікі: Навум Гальпяровіч, Анатоль Бутэвіч, Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Васіль Жуковіч, Валерый Стралко, Аксана Спрынчан, Таццяна Сівец і інш. Не абыдзецца і без музыкі. Наталля Навумовіч, Алена Шэўчык, Андрэй Усанаў, фольк-медыя гурт "Неруш", ансамбль "Талака" і іншыя выканаўцы парадуюць аматараў аўтарскай песні і этнічных мелодый.

Выдатна правесці выхадныя вельмі лёгка. Сядайце на электрычку "Мінск—Маладзечна", едзьце да станцыі Уша. І вы апынецеся ў дзіўным свеце (свяце!) паэзіі і песні.

Вольга Чайкоўская
Звязда, 21 ліпеня 2011

 
Дата публикации:21.07.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4875
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Музеи Беларуси Максим Богданович
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме