Старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Голец сказаў, што адкрыццё помніка спазнілася на адзін год: некалькі разоў перарабляўся праект мемарыяльнага знака для таго, каб канчатковы варыянт эскіза быў зацверджаны Гродзенскай абласной мастацка-экспертнай радай.
На адкрыццё помніка Грунвальду сабралася шмат людзей, у тым ліку прадстаўнікі выканаўчых уладаў, дэлегаты ад буйных арганізацый і прадпрыемстваў горада, польскія і расійскія госці, сябры Грамадскага аб`яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры", прадстаўнікі партый і рухаў. Пасля афіцыйнага адкрыцця да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.
Сяргей Чыгрын
Звязда, 19 ліпеня 2011