Гандлёвымі арганізацыямі прададзена харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў на 17 трлн. 519,2 млрд. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 17,1% больш, чым у студзені—чэрвені 2010 года. Нехарчовых тавараў рэалізавана на 13 трлн. 641,3 млрд. рублёў. Продаж нехарчовых тавараў гандлёвымі арганізацыямі ў студзені—чэрвені 2011 года ў параўнанні са студзенем—чэрвенем 2010 года ўзрос на 31,3%.
Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці гандлёвымі арганізацыямі ў рознічным тавараабароце гандлю ў студзені—чэрвені 2011 года склала 75,3%, у тым ліку харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў — 84,8%, нехарчовых тавараў — 62,7%.
Рознічны тавараабарот арганізацый спажывецкай кааперацыі склаў 3 трлн. 686,5 млрд. рублёў (+14,8%).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 ліпеня 2011