З усёй Магілёўскай вобласці на свята з`ехаліся каля трох соцень выканаўцаў прыпевак. У пятніцу пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю ў раённым цэнтры самадзейныя артысты раз`ехаліся па вёсках, каб парадаваць сваёй творчасцю мясцовых жыхароў: вечаровыя канцэрты адбыліся ва ўсіх аграгарадках Слаўгарадскага раёна.
Акрамя ўласна прыпевак, на фестывалі прэзентавалі народныя касцюмы і народныя музычныя інструменты. Прынамсі, на выставе можна было пабачыць рэканструяваны жаночы строй XVІІ стагоддзя і тульскі гармонік 1920 года.
Лепшы выканаўца прыпевак на Слаўгарадскім фестывалі атрымае магчымасць выступіць на канцэрце міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер".
Ілона Іванова
Звязда, 16 ліпеня 2011