https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вызначаны парадак збору, захоўвання і ўтылізацыі транспартных сродкаў, якія не эксплуатуюцца


Аляксандр Лукашэнка 9 жніўня падпісаў указ № 348 "Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання транспартных сродкаў, якія не эксплуатуюцца, і іх наступнай утылізацыі".
Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, указам прадугледжваюцца крытэрыі, па якіх транспартны сродак падлягае ўтылізацыі; парадак выяўлення такіх транспартных сродкаў і ўстанаўлення іх уласнікаў; стымуляванне або прымушэнне ўласніка ўтылізаваць транспартны сродак, які не эксплуатуецца; арганізацыя збору транспартных сродкаў, якія не эксплуатуюцца і падлягаюць утылізацыі.

Функцыі па выяўленні машын, што падлягаюць утылізацыі, і ўстанаўленні іх уласнікаў ускладаюцца на мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца землі агульнага карыстання населеных пунктаў, прыдамавыя тэрыторыі, двары і сумежныя тэрыторыі. Прычым гэта не выключае дэлегавання паўнамоцтваў або стварэння спецыялізаванай арганізацыі, якая будзе выконваць задачы, звязаныя з аўто, якія не эксплуатуюцца.

Паводле інфармацыі аблвыканкамаў, утылізацыі падлягаюць прыблізна 4,5 тысячы транспартных сродкаў, якія выйшлі са строю (не эксплуатуюцца) і захоўваюцца на землях агульнага карыстання населеных пунктаў, прыдамавых тэрыторыях, дварах і сумежных тэрыторыях.

Указам прадугледжана, што ўласніку транспартнага сродку накіроўваецца паведамленне аб неабходнасці прыбраць аўтамабіль, а таксама паведамляецца пра магчымасць прымусовага перамяшчэння і змяшчэння яго на стаянку, якая ахоўваецца. У выпадку непрыняцця ўласнікам мер па перамяшчэнні транспартнага сродку на стаянку на працягу месяца з дня атрымання паведамлення складаецца акт і ажыццяўляцца прымусовае перамяшчэнне машыны на стаянку, якая ахоўваецца, пра што неадкладна інфармуецца яе ўласнік. На працягу трох месяцаў ён мае права запатрабаваць вярнуць тэхніку, пры гэтым павінен кампенсаваць затраты, звязаныя з прымусовым перамяшчэннем і захоўваннем транспартнага сродку. Таксама ён абавязаны кампенсаваць гэтыя затраты ў выпадку, калі ім такога патрабавання ва ўстаноўлены тэрмін не заяўлена.

Пры адсутнасці на працягу трох месяцаў ад уласніка патрабавання аб вяртанні транспартнага сродку мясцовы выканаўчы і распарадчы орган накіроўвае ў суд заяву аб прызнанні транспарту бесгаспадарным і перадачы ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а таксама аб кампенсаванні затрат, звязаных з прымусовым перамяшчэннем і захоўваннем транспартнага сродку, які не эксплуатуецца. Пры гэтым прапануецца вызваліць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ад дзяржпошліны за падачу ў суд такіх заяў.

Пры немагчымасці ўстанаўлення ўласнікаў кінутых машын кампетэнтны орган ажыццяўляе прымусовую эвакуацыю такіх транспартных сродкаў і захоўванне іх на стаянцы, што ахоўваецца, забяспечвае набыццё права ўласнасці на іх ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку і наступную іх утылізацыю. Даходы ад утылізацыі залічваюцца ў адпаведны бюджэт кампетэнтнага органа.

Указ набывае моц 1 студзеня 2012 года.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2011
 
Дата публикации:09.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3145
 
Ключевые слова:
Утилизация Металлолом Законодательство Брошенные машины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме