https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мы павінны быць адзінымі, з`яднанымі - у гэтым залог нацыянальнай бяспекі


Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
Спікер зрабіў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць і правёў асабісты прыём грамадзян ва Ушацкім раённым выканаўчым камітэце.

"У цэлым я лічу, што райвыканкам валодае сітуацыяй на сваёй тэрыторыі. Вырашаюцца надзённыя пытанні людзей. На сённяшні дзень у раёне практычна завершана пасяўная ранніх яравых культур. Ёсць дадатная дынаміка ў вытворчасці малака. Гэта, вядома, радуе. Але жыццё шматграннае і з`яўляюцца нейкія новыя праблемы. Сёння грамадзяне звярталіся як з праблемамі прыватнага характару, так і з тымі, якія хвалююць шырокае кола насельніцтва. Асабліва для Ушацкага раёна, як і для Віцебскай вобласці, - гэта пытанні асфальтавання дарог. Размова ідзе не аб тым, каб забяспечыць праезд да нейкіх населеных пунктаў або па вуліцах, людзі хочуць, каб камфортна было. Мясцовым уладам трэба больш увагі ўдзяляць утрыманню дарог, падсыпцы, грэйдзіраванню", - расказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, на прыём таксама прыехалі жыхары з Полацка, Наваполацка. "Вядома, будзем разбірацца. Спрабаваць аказаць дапамогу ў вырашэнні іх пытанняў. Але, вядома, трэба ўладам на месцах разбірацца і вырашаць гэтыя пытанні, - адзначыў спікер. - У цэлым лічу, што сітуацыя стабільная, людзі настроены на работу. Разам з тым у пэўнай меры людзі занепакоены пагрозамі мірнаму жыццю, але ўпэўнены, што ўлада забяспечыць спакой і не дапусціць, каб краіна была ўцягнута ў нейкія ваенныя дзеянні. Таму нам кожнаму трэба працаваць на сваім рабочым месцы, у першую чаргу быць адзінымі, з`яднанымі, і гэта залог нацыянальнай бяспекі і вырашэння ўсіх пытанняў".

3 траўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Віцебск Владимир Андрейченко Приём граждан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме