https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памяць пра подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне заўсёды павінна заставацца ў сэрцах беларусаў


Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Рагашчук, ускладаючы вянок да стэлы «Мінск — горад-герой», паведамляе прэс-служба кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.
Падчас мерапрыемства Мікалай Рагашчук падкрэсліў, што людзі не могуць жыць паўнавартасна, забыўшыся пра сваю гісторыю.

«Народы не могуць існаваць, не ўспамінаючы пра сваіх герояў. Пакуль будзе жывая памяць пра нашых бацькоў, маці, дзядоў і прадзедаў, якія цаной сваіх жыццяў заваявалі для нас Вялікую Перамогу і чыстае неба над галавой, у нас будзе мір. Гэта самае важнае і самае каштоўнае, што мы павінны зберагчы і перадаць будучым пакаленням беларусаў. Памяць аб подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне заўсёды павінна заставацца ў нашых сэрцах. Мы не перастаем дзякаваць ветэранам вайны, працаўнікам тылу, вязням канцлагераў за подзвіг, за Перамогу, за Радзіму», — адзначыў ён.

Мікалай Рагашчук усклаў кветкі да манумента разам з супрацоўнікамі ўпраўлення.

Звязда, 5 траўня 2023
 
Дата публикации:05.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:180
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война День Победы Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме