https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў знізіўся да 4.958 рублёў


Курс долара ЗША па выніках праведзеных 22 чэрвеня біржавых таргоў знізіўся на 12 рублёў і склаў 4.958 рублёў.
Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічала 23 банкі. Аб`ём таргоў склаў 21 млн. 844 тыс. долараў (попыт — 21 млн. 844 тыс., прапанова — 22 млн. 513 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс вырас на 0,30 рубля і склаў 177,73 рубля. Аб`ём таргоў склаў 352 млн. 22 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 355 млн. 975 тыс., прапанова — 352 млн. 22 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічала 23 банкі. Аб`ём таргоў склаў 1 млн. 972 тыс. еўра (попыт — 1 млн. 972 тыс., прапанова — 1 млн. 965 тыс.), а курс вырас на 10 рублёў і склаў 7.142 рубля за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,02% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 23 чэрвеня склаў 1.846,27 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 75,05%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 65,27%, да расійскага рубля — на 80,55%, да еўра — на 79,78%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:22.06.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2556
 
Ключевые слова:
Финансы Курс валют Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме