https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску прынятыя меры па недапушчэнні распаўсюджвання эшэрыхнозу - цяжкага захворвання стрававальнай сістэмы, якое ўспыхнула ў многіх краінах свету


Як паведаміла ўрач-эпідэміёлаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна сталіцы Сняжана Несцярук, цяпер у краіне дастаўка кожнай партыі імпартнай гародніны адсочваецца да месца рэалізацыі: правяраюцца дакументы і сертыфікаты на тавар, у лабараторыі гарадскога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі даследуюцца пробы на ўзбуджальнікаў хваробы.
Таксама прынята рашэнне аб забароне выкарыстання агародніны, якая паступіла ў сталіцу па імпарце, для прыгатавання страў ва ўстановах адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, дзіцячых дашкольных і санаторна-курортных аздараўленчых установах.

У розных дзяржавах ужо больш за 2 тысячы хворых на эшэрыхіяноз. Ёсць смяротныя выпадкі. Сімптомы хваробы — крывавая дыярэя, гарачка і рвота. Заражэнне адбываецца праз ежу: агародніну, садавіну, малако і малочныя прадукты, ваду, а таксама праз прадметы штодзённага ўжытку.

Любоў Ягоранкава
Звязда, 16 чэрвеня 2011 
 
Дата публикации:16.06.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2323
 
Ключевые слова:
Кишечные инфекции Эпидемия Санитария Гигиена Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме