https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шляхецкі баль у Ружанскай браме


Галоўным мерапрыемствам свята "Ружанская брама" абяцае стаць не баль у сярэднявечным стылі, гульні і забаўлянкі, а сур`ёзная прэзентацыя. Да ўвагі шырокай грамадскасці будзе прадстаўлены электронны варыянт кнігазбору роду Сапегаў.
Амаль пяць гадоў таму супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі пачалі цікавую і вялікую працу па пошуках вялікіх і малых бібліятэк палацаў і замкаў берасцейскага краю. Адна з такіх цікавейшых бібліятэк, якую можна назваць кнігазборам роду Сапегаў, "параскідана" па музеях і бібліятэках розных краін. Намаганнямі расійскіх, польскіх, літоўскіх і, вядома, беларускіх спецыялістаў удалося сабраць каталог найбольш каштоўных кніг, якія раней належалі розным пакаленням Сапегаў. Вынікам работы стаў дыск, які створаны пры фінансавай падтрымцы Бюро ЮНЕСКА ў Маскве.

І як заўважыў на прэс-канферэнцыі з нагоды будучага свята Рыгор БЫСЮК, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, імпрэзу аднадушна вырашылі праводзіць у Ружанах. Гэта і сімвалічна, а таксама лагічна і справядліва. Бо менавіта ў Ружанскім палацы кнігі, што ўпрыгожваюць зараз бібліятэкі Вільні, Кракава, Варшавы, Лондана, з любоўю збіраліся гаспадарамі. Запрашаючы гасцей, брастаўчане, пружанцы, ружанцы хацелі трошачкі пахваліцца. Бо зроблены даволі добры кавалак работ па аднаўленні Ружанскага палаца. Згаданая прэзентацыя пройдзе ў правым флігелі палаца, дзе зусім нядаўна пачалі дзейнічаць тры пакоі музея, самага маладога музея з Брэсцкай вобласці.

А пасля інтэлектуальнай часткі свята гасцей чакае вялікае тэатралізаванае прадстаўленне са шляхецкім балем, кірмашом вырабаў народных майстроў, выступленнем творчых калектываў. А калі сцямнее, арганізатары абяцалі лазернае шоу, феерверк.

Фестываль "Ружанская брама" адбудзецца 4 чэрвеня ў 18 гадзін у Ружанскім палацы.

Святлана Яскевіч
Звязда
 
Дата публикации:03.06.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4530
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Сапега Фэст культуры Ружаны ЮНЕСКО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме