https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Швед расказаў аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ


Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання расказаў, як ідзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Генпракурор прадставіў у Авальнай зале законапраект "Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь".

"У адпаведнасці з арт. 3 закона "Аб генацыдзе беларускага народа" Генеральная пракуратура прымае меры па ўсебаковым, поўным і аб`ектыўным даследаванні акалічнасцей генацыду беларускага народа, устанаўленні асоб, якія маюць адносіны да ўчынення актаў генацыду, і іх крымінальным праследаванні.

Да гэтага часу праведзены вялікі аб`ём следчых і працэсуальных дзеянняў. Дапытана больш за 16,5 тыс. чалавек, з іх больш за 8 тыс. - гэта вязні канцлагераў, а таксама іх сваякі і іншыя асобы, якія маюць звесткі аб фактах злачынстваў. Праведзена 477 аглядаў месцаў здарэнняў, у ходзе якіх зафіксаваны раней невядомыя месцы пахаванняў грамадзян, загінулых у гады акупацыі. Атрыманы даныя аб 11 685 населеных пунктах, часткова або цалкам знішчаных у гады ВАВ. З іх звыш 2400 - раней невядомых, у тым ліку больш за 50 - што раздзялілі лёс Хатыні", - расказаў Андрэй Швед.

У мінулым годзе праведзены раскопкі ў 27 раней невядомых месцах знішчэння мірных жыхароў, адзначыў генпракурор. "На гэты год запланавана правядзенне пошукавых работ яшчэ ў 36 месцах. Дадаткова выяўлена значная колькасць масавых пахаванняў. З апошніх - Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці, вёска Малькавічы, дзе было знішчана не менш як 40 асоб, Светлагорскі раён Гомельскай вобласці, вёска Залле - прыкладна 26 мірных грамадзян, Сенненскі раён Віцебскай вобласці, аграгарадок Какоўчына - было знішчана не менш як 20 чалавек і іншыя месцы", - дапоўніў ён.

Праводзіцца маштабная і карпатлівая работа з архіўнымі дакументамі. "Аналізуецца інфармацыя аб асобах, сагнаных у нямецкае рабства. Акрамя таго, у архівах КДБ і МУС агледжана каля 27 тыс. крымінальных спраў у адносінах да асуджаных нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых. Прадаўжаецца аналіз дакументаў, атрыманых з архіўных устаноў Расіі, Германіі і іншых краін. Усё гэта дазволіць даць юрыдычную і маральную ацэнку ўчыненым злачынствам, давесці ўсе факты да ведама шырокай грамадскасці", - падкрэсліў Андрэй Швед.

"У ходзе расследавання крымінальнай справы намі ўстанаўліваюцца асобы, якія ўчынілі злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, якія па розных прычынах не панеслі заслужанага пакарання. Многія з іх памерлі ўжо. Па прычыне дзеючага заканадаўства крымінальная справа не можа быць узбуджана, а па ўзбуджанай справе вядзенне падлягае спыненню ў адносінах да памерлага, за выключэннем выпадкаў, калі вядзенне па крымінальнай справе неабходна для яго рэабілітацыі. Крымінальна-працэсуальны закон не змяшчае прававых механізмаў, што дазваляюць расследаваць крымінальную справу ў поўным аб`ёме, а галоўнае - правесці судовы разгляд крымінальнай справы ў адносінах да памерлага, калі яго сваякамі не пададзена ва ўстаноўленым парадку адпаведная заява. У той жа час злачынствы супраць міру, бяспекі чалавецтва і ваенныя злачынствы, уключаючы генацыд, не маюць тэрмінаў даўнасці, - адзначыў генпракурор. - У мэтах забеспячэння прынцыпу немінучасці адказнасці, зыходзячы з дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, Генеральнай пракуратурай распрацаваны законапраект, які прадугледжвае магчымасць вядзення па крымінальных справах гэтай катэгорыі ў адносінах да памерлых асоб незалежна аб згоды іх блізкіх сваякоў".

Праектам закона прадугледжваецца карэктоўка главы 492 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у частцы ажыццяўлення вядзення па матэрыялах і крымінальнай справе ў выпадку смерці падазронага, абвінавачанага, асобы, якая падлягала прыцягненню ў якасці падазронага, абвінавачанага за ўчыненне злачынстваў, да якіх непрыдатны тэрміны даўнасці. Сёння дэпутаты прынялі законапраект "Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь" у двух чытаннях.

15 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.06.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:178
 
Ключевые слова:
Геноцид белорусского народа Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме