https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мікалай Ладуцька: Паводле звестак эканамістаў, у беларускага насельніцтва сфарміраваныя накапленні ў 12-14 мільярдаў долараў


"Валюты ў краіне дастаткова, — заявіў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 1 мая на святочным мітынгу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў Мінску. — Сёння ўжо і "залежныя", і незалежныя эканамісты кажуць, што ў беларускага насельніцтва сфарміраваныя накапленні ў 12-14 мільярдаў долараў".
Кіраўнік гарадскіх уладаў нагадаў, што ў мінулую пятніцу прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч быў з візітам у Салігорску (Мінская вобласць), на закладцы новага завода па вытворчасці мінеральных угнаенняў. "Беларуская калійная кампанія ўстойліва працуе ў партнёрстве з расійскімі кампаніямі, — паведаміў Ладуцька. — І сотні тысяч тон штомесяц адгружаюцца спажыўцам — яны расплачваюцца валютай, якая паступае ў Нацыянальны банк. Але мы кажам пра іншае: сёння за валюту мы купляем нафту, газ, медыкаменты. У каго з мінчан сёння дома не было гарачай вады, была адключаная электраэнергія, зімой заставаліся халоднымі батарэі? Чатыры дні выхадных — людзі выязджалі за горад. 12 тон шашлыкоў куплена — мяса ж не падаражэла, як, дапусцім, імпартныя шакаладкі, на 60%, праўда?

Начальнік ДАІ ГУУС паведамляў, што 3 мая будзе ўзнімаць два верталёты і сачыць, як у Мінск з`язджаюцца з усіх напрамкаў аўтамабілісты. Таму што, калі не рэгуляваць рух з неба, то яны проста не заедуць. Дык што гэта, скажыце — які валютны крызіс?"

БелаПАН
Мінск, 1 траўня 2011
 
Дата публикации:01.05.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2746
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Профсоюзы Беларуси День труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме