https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь уводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз з Казахстана ўспрымальных да яшчуру жывёл і прадуктаў жывёлагадоўлі


Беларусь 28 мая ўводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз з Казахстана ўспрымальных да яшчуру жывёл і прадуктаў жывёлагадоўлі, паведамляе прэс-служба Мінсельгасхарча.
"Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб увядзенні з 28 мая 2011 года часовых абмежаванняў на перамяшчэнне з Заходне-Казахстанскай вобласці Рэспублікі Казахстан на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь успрымальных да яшчуру жывёл, ялавічыны, бараніны, свініны, малака і малочных прадуктаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Пад забаронай таксама апынуліся гатовыя вырабы, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку пры тэмпературы не менш як +70 градусаў на працягу 30 хвілін, нехарчовая сыравіна і вырабы, атрыманыя ад забою ўспрымальных да яшчуру жывёл, абсталяванне для іх утрымання, забою і перапрацоўкі, якое было ва ўжыванні, а таксама кармы для ўспрымальных жывёл.

"Гэтыя меры прыняты ў сувязі з рэгістрацыяй на тэрыторыі Казахстана выпадкаў захворвання сельскагаспадарчых жывёл на яшчур", — паведамляе прэс-служба.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 27 мая 2011
 
Дата публикации:28.05.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2843
 
Ключевые слова:
Ящур Беларусь-Казахстан Санитарный контроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме