https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў чарговы раз павышана стаўка рэфінансавання


22 чэрвеня ў Беларусі ў чарговы раз павышана стаўка рэфінансавання — з 16 да 18% гадавых.
Такое рашэнне прынята Нацыянальным банкам "у межах паслядоўнай палітыкі, скіраванай на павелічэнне даходнасці па ўкладах у беларускіх рублях і ўзмацненне абароны рублёвых зберажэнняў у банках ад інфляцыйных працэсаў".

"Паэтапнае павышэнне стаўкі рэфінансавання ўлічвае інтарэсы крэдытных пазычальнікаў, даючы ім час адаптавацца да новых эканамічных умоў", — зазначаюць у Нацбанку.

Галоўны банк краіны абяцае "і надалей праводзіць узважаную працэнтную палітыку, надаючы асаблівую ўвагу пытанням захаванасці і прывабнасці рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках".

Гэта ўжо пятае з пачатку 2011 года павышэнне стаўкі рэфінансавання. Раней стаўка павышалася 16 сакавіка (з 10,5 да 12%), 20 красавіка (да 13%), 18 мая (да 14%) і 1 чэрвеня (да 16% гадавых).

Між іншым асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год прадугледжана зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да 8—10% гадавых.

Стаўка рэфінансавання з`яўляецца інструментам грашова-крэдытнага рэгулявання, з дапамогай якога Нацбанк уздзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазітах юрыдычных і фізічных асоб і крэдытах, што даюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.

БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:22.06.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2694
 
Ключевые слова:
Финансы Банки Беларуси Ставка рефинансирования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме