https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тысячы людзей сталі ўдзельнікамі акцый маўклівага пратэсту ў Беларусі


Тысячы людзей сталі ўдзельнікамі акцый маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" ў Беларусі 22 чэрвеня. Паводле наяўнай інфармацыі, акцыі прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах і яшчэ ў дзясятках гарадоў краіны.
Традыцыйна самай шматлікай стала акцыя ў цэнтры Мінска. Паводле розных ацэнак, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Яны планавалі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, аднак, як і ў мінулую сераду, за гадзіну да аб`яўленага пачатку акцыі (19.00) плошча была абнесена металічнымі турнікетамі і ачэплена міліцыяй.

Ёсць затрыманні. Паводле не пацверджанай пакуль інфармацыі, затрыманы дзясяткі чалавек, у тым ліку журналісты. Дакладна вядома аб затрыманні відэааператара БелаПАН Паўла Падабеда, журналістаў "Радыё Свабода" Алега Груздзіловіча і газеты "Наша ніва" Алеся Пілецкага. Найбольш масавыя затрыманні адбыліся ў раёне Нямігі.

Сённяшняя акцыя, як і папярэднія, што прайшлі 8 і 15 чэрвеня, ініцыявана групай актывістаў сацыяльных сетак.

БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:23.06.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2347
 
Ключевые слова:
Несанкционированные митинги Интернет Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме