https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"БелОМА" не пацярпіць ад санкцыяў ЗША


Камэрцыйны дырэктар "Беларускага оптыка-мэханічнага аб`яднаньня" (БелОМА) Уладзімер Кіскін заявіў "Свабодзе", што ніякіх паставак у Іран, Паўночную Карэю і Сырыю ягоная кампанія не ажыцьцяўляла і не ажыцьцяўляе.
Гэтак ён пракамэнтаваў санкцыі ЗША супраць кампаніі. "БелОМА" трапіла ў лік 16 асобаў і кампаній зь Беларусі, Кітаю, Паўночнай Карэі, Вэнэсуэлы за продаж Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі тэхналёгіяў, зьвязаных з вытворчасьцю ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброі і балістычных ракетных сыстэм.

Спадар Кіскін кажа, што "БелОМА" пастаўляе на рынак ЗША аб`ектывы да фотаапаратаў, але ў выпадку, калі з-за санкцыяў гэта стане немагчымым, кампанія лёгка пераарыентуецца і такім чынам ніяк не пацярпіць ад санкцыяў Злучаных Штатаў.

Цалкам інтэрвію з камэрцыйным дырэктарам "БелОМА" чытайце пазьней на нашым сайце.

Тым часам у іншай беларускай кампаніі, якая трапіла пад санкцыі ЗША — "Белтэхэкспарт" — ніяк не камэнтуюць рашэньне Вашынгтону.

"Ніякіх камэнтароў", — заявіў журналістам генэральны дырэктар "Белтэхэкспарту", старшыня Савету дырэктараў "Белтэх Холдынг" Ігар Семерыкоў на выставе ваеннай тэхнікі і ўзбраеньняў "Milex-2011".

Валер Каліноўскі
Радыё Свабода
25 траўня 2011
 
Дата публикации:25.05.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:4199
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Вооружение Санкции США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме