https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску затрыманыя ўдзельнікі кругала стала па пытаннях рэформы сістэмы МУС


У Мінску затрыманыя ўдзельнікі міжнароднага круглага стала "Пытанне рэформы сістэмы МУС: вопыт суседзяў і выклікі для Беларусі". Паводле папярэдняй інфармацыі, усяго затрымана сем чалавек: трое грамадзян Беларусі, адна грамадзянка Польшчы і трое ўкраінцаў.
Круглы стол павінен быў прайсці 28 мая ў офісе Партыі БНФ. Аднак перад яго пачаткам у памяшканне ўварваліся супрацоўнікі міліцыі, паведаміў БелаПАН адзін з арганізатараў мерапрыемства, намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

"Яны пачалі правяраць дакументы, дастаўляюць ва УУС Савецкага раёна ўкраінцаў, якія мелі намер ўзяць удзел у круглым стале. Затрыманыя, у прыватнасці, Вольга Саламатава — прадстаўніца Польскага Хельсінкскага фонду, Алег Гулак — старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта, прадстаўніца камітэта дапамогі рэпрэсаваным "Салідарнасць" Людміла Ісакава, а таксама былы міністр працы Беларусі, незалежны сацыёлаг Аляксандр Сасноў", — расказаў Лялькоў.

Цяпер арганізатары круглага стала высвятляюць, на якой падставе затрыманыя яго ўдзельнікі. Паводле слоў Лялькова, у момант затрымання грамадзяне Украіны і Польшчы спрабавалі звязацца з пасольствамі сваіх краін у Мінску, каб праінфармаваць іх пра здарэнне. Ці ўдалося ім гэта, Лялькоў не ведае.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 28 мая 2011
 
Дата публикации:28.05.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2951
 
Ключевые слова:
БНФ оппозиция Международный круглый стол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме