https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўпершыню пройдзе міжнароднае дзіцячае свята танца "Мост дружбы"


У Беларусі 24—28 чэрвеня ўпершыню пройдзе міжнароднае дзіцячае свята танца "Мост дружбы", паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ).
Танцавальнае свята праводзіцца пры падтрымцы ФПБ, яго адкрыццё запланавана на 24 чэрвеня ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў.

У мерапрыемстве возьме ўдзел дзіцячы танцавальны калектыў Duo-Duo Art Troup з Кітая, які наведае Беларусь па запрашэнні ансамбля танца "Равеснік" Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў.

У межах "Моста дружбы" беларускі і кітайскі танцавальныя калектывы выступяць на сумесных канцэртах у Дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Ждановічы" (Мінская вобласць). Для кітайскіх гасцей будуць арганізаваны экскурсіі па Мінску, наведванне музея старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (вёска Пціч, Пухавіцкі раён Мінскай вобласці), балетных спектакляў.

Юныя танцоры з Кітая таксама сустрэнуцца з беларускімі школьнікамі, якія вывучаюць кітайскую мову.

Чакаецца, што свята танца стане штогадовым мерапрыемствам з удзелам дзіцячых калектываў з розных краін.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:20.06.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3309
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Праздник танца
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме