https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Нашы людзі непаўнацэннымі ў плане набыцця аўтамабіляў не будуць


Нашы людзі непаўнацэннымі ў плане набыцця аўтамабіляў не будуць, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі для беларускіх СМІ.
Паводле яго слоў, павелічэнне пошлін на ўвоз аўтамабіляў — "гэта плата за Мытны саюз".

"Нічога не хачу абяцаць, але не бывае безвыходных сітуацый. Знойдзем мы выйсце з гэтай сітуацыі. Мы прапрацуем з Расіяй розныя варыянты, і я ў хуткім часе займуся гэтымі пытаннямі. Аж да будаўніцтва ў нас аўтамабільнага завода", — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, не трэба попелам пасыпаць галаву, што будуць вялікія пошліны на ўвоз аўтамабіляў. "Багаты ўсё роўна купіць і з пошлінамі. А для людзей сярэдняга дастатку, бедных мы падумаем, як выйсці з гэтай сітуацыі. Выйсце знойдзем, я гэта гарантую", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"А пакуль урону Мытны саюз нам не прынёс. У Мытным саюзе Расія зняла ўсе абмежавальныя бар`еры, якія ўвяла падчас крызісу", — дадаў ён.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:17.06.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2707
 
Ключевые слова:
Экономика Авторынок Пресс-конференция Таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме