Пагадненне прадугледжвае развіццё партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, у тым ліку абмен вучонымі, выкладчыкамі і студэнтамі, навуковай інфармацыяй і матэрыяламі. Дакумент таксама прадугледжвае ажыццяўленне сумесных даследаванняў і адукацыйных праектаў, арганізацыю канферэнцый, семінараў і сімпозіумаў.
Падпісанне пагаднення адбылося ў межах візіту чэшскага рэктара ў Мінск.
Прадстаўнік чэшскага ўніверсітэта наведаў фізічны факультэт і яго навуковыя лабараторыі, узяў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 50-гадоваму юбілею кафедры ядзернай фізікі фізфака.
Універсітэт імя Палацкага ў Аламоўцы заснаваны ў XVI стагоддзі. Ён названы ў гонар вядомага чэшскага пісьменніка і палітычнага дзеяча Францішка Палацкага. На сённяшні дзень у складзе ВНУ сем факультэтаў: тэалагічны, медыцынскі, філасофскі, прыродазнаўчы, педагагічны, юрыдычны і фізічнай культуры. Ва ўніверсітэце вучацца больш за 20 тысяч студэнтаў.
Анастасія Янушэўская, БелаПАH
Мінск, 17 мая 2011