https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БДУ і ўніверсітэтам імя Палацкага ў Аламоўцы (Чэхія)


17 мая ў Мінску падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БДУ і ўніверсітэтам імя Палацкага ў Аламоўцы (Чэхія). Як паведаміла прэс-служба БДУ, дакумент падпісалі выканаўца абавязкаў рэктара БДУ прафесар Міхаіл Жураўкоў і рэктар чэшскай ВНУ Міраслаў Машлань.
Пагадненне прадугледжвае развіццё партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, у тым ліку абмен вучонымі, выкладчыкамі і студэнтамі, навуковай інфармацыяй і матэрыяламі. Дакумент таксама прадугледжвае ажыццяўленне сумесных даследаванняў і адукацыйных праектаў, арганізацыю канферэнцый, семінараў і сімпозіумаў.

Падпісанне пагаднення адбылося ў межах візіту чэшскага рэктара ў Мінск.

Прадстаўнік чэшскага ўніверсітэта наведаў фізічны факультэт і яго навуковыя лабараторыі, узяў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 50-гадоваму юбілею кафедры ядзернай фізікі фізфака.

Універсітэт імя Палацкага ў Аламоўцы заснаваны ў XVI стагоддзі. Ён названы ў гонар вядомага чэшскага пісьменніка і палітычнага дзеяча Францішка Палацкага. На сённяшні дзень у складзе ВНУ сем факультэтаў: тэалагічны, медыцынскі, філасофскі, прыродазнаўчы, педагагічны, юрыдычны і фізічнай культуры. Ва ўніверсітэце вучацца больш за 20 тысяч студэнтаў.

Анастасія Янушэўская, БелаПАH
Мінск, 17 мая 2011
 
Дата публикации:17.05.2011
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:3405
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Образование в Беларуси Образование в Чехии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме