https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія спецслужбы перапынілі незаконную пастаўку ў краіну тэхнікі для збору інфармацыі


Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі спынена злачынная дзейнасць трох мінчан, якія арганізавалі пастаўку з Расіі малагабарытных відэа- і аўдыёзапісваючых прыстасаванняў, закамуфляваных пад бытавыя прадметы.
Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, канфіскаваныя падчас вобыску больш як 50 адзінак відэа- і аўдыёзапісваючай апаратуры, а таксама радыёперадаючых прыстасаванняў, прызначаліся для незаконнага збору інфармацыі аб прыватным жыцці беларусаў з дапамогай тайнага вядзення відэа- і аўдыёзапісу.

У дачыненні да мінскіх прадпрымальнікаў, якія падазраюцца ў незаконным распаўсюджанні тэнічных сродкаў, распачата крымінальная справа на падставе арт. 376 КК (незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для тайнага атрымання інфармацыі).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 мая 2011
 
Дата публикации:14.05.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2570
 
Ключевые слова:
Граница Таможенный контроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме