https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мытныя органы Беларусі перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы


З 19.30 11 красавіка 2011 года мытныя органы перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы ў пагранічных пунктах пропуску. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).
ДМК праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па ўзмацненні мытнага кантролю з мэтай выяўлення незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў. На мяжы задзейнічаныя мабільныя групы і кінолагі са службовымі сабакамі. Аператыўныя падраздзяленні арыентаваныя на цеснае ўзаемадзеянне з падраздзяленнямі Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі па правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Кожную гадзіну праводзіцца маніторынг сітуацыі на мяжы.

Падчас мытнага кантролю арганізавана максімальнае выкарыстанне тэхнічных сродкаў кантролю, што дазваляе выяўляць забароненыя да перамяшчэння тавары, у тым ліку зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы.

Асаблівая ўвага надаецца пасажырам чыгуначнага, паветранага і аўтамабільнага транспарту. Узмоцнены кантроль пры надглядзе багажу і ручной паклажы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2011
 
Дата публикации:12.04.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2327
 
Ключевые слова:
Таможенная служба Взрыв в минском метро терроризм Теракт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме