https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія пагранічнікі пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясення службы


У межах адзінай сістэмы бяспекі супрацоўнікі Дзяржпагранкамітэта Беларусі пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар пагранведамства Аляксандр Цішчанка.
Паводле яго слоў, узмоцнены пагранічныя нарады, падраздзяленні ў пунктах пропуску. На мяжу выведзеныя ўсе мабільныя кіналагічныя групы з сабакамі, навучаныя на пошук выбуховых рэчываў. Асаблівая ўвага — чыуначным і авіяцыйным  пунктам пропуску; у аўтамабільных — арганізаваны паглыблены выбарачны дагляд транспартных сродкаў.

Як заявіў Цішчанка, узмацняючы меры бяспекі, органы пагранслужбы стараюцца мінімізаваць нязручнасці грамадзян, магчымае скарачэнне прапускной здольнасці пунктаў пропуску.

Прэс-сакратар пагранведамства зазначыў, што пры даглядзе звяртаецца ўвага на ўсе падазроныя рэчы. Так, паводле яго слоў, прыкладна ў 23.30 у пункце пропуску "Аляксандраўка" на беларуска-ўкраінскай мяжы былі затрыманыя шасцёра грамадзян Украіны, работнікі аднаго з беларускіх прадпрыемстваў. Пры даглядзе мікрааўтобуса "Фальксваген Транспарцёр" быў знойдзены пакет з шарыкамі ад падшыпнікаў і балтамі, якія, як потым высветлілася, прызначаліся для ўпрыгажэння агароджы. Разбор з імі з удзелам прадстаўнікоў органаў пагранслужбы, міліцыі і спецслужбаў праводзіўся ўсю ноч.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2011
 
Дата публикации:13.04.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2746
 
Ключевые слова:
Пограничная служба Взрыв в минском метро терроризм Теракт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме