https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Партыю БНФ высяляюць з офіса


Гаспадарчы суд Мінска 10 мая прыняў рашэнне выселіць Партыю БНФ, грамадскае аб`яднанне "БНФ "Адраджэньне", а таксама іх мінскія гарадскія і абласныя структуры са сталічнага офіса па праспекце Машэрава, 8. Гэта памяшканне арандавалася арганізацыямі з 1992 года.
З іскам аб высяленні структур Партыі БНФ выступіла ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. У судзе яго прадстаўнік растлумачыла нежаданне прадаўжаць арэнду офіса неабходнасцю яго далейшага выкарыстання "для ўласных патрэб". "Офіс ідэальна падыходзіць для размяшчэння нашых уласных службаў", — сказала яна.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН пра намер абскардзіць рашэнне гаспадарчага суда. Паводле яго меркавання, верагоднасць страты офіса вельмі вялікая. "Мы прапрацоўваем розныя варыянты выхаду з сітуацыі, аднак цяпер усё ж сканцэнтраваныя на магчымасці абараніць права на арэнду офіса ў судовым парадку", — сказаў Кастусёў.

Тэрмін арэнды памяшкання па праспекце Машэрава, 8, у якім знаходзяцца офісы Партыі БНФ, ГА "БНФ "Адраджэньне", а таксама некалькі іх арганізацыйных структур, завяршыўся 31 сакавіка.

3 мая 100 дзеячаў навукі, культуры, мастацтва, праваабаронцаў, журналістаў падпісалі зварот да грамадскасці, старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі і в.а. начальніка ЖРЭА Савецкага раёна Алега Самуйліка з заклікам абараніць офіс Партыі БНФ.

Пытанне з офісам "выходзіць за межы спрэчкі гаспадарчых суб`ектаў", падкрэслівалася ў звароце. "З высяленнем офіса ЖРЭА ліквідуе своеасаблівы востраў беларускасці, на якім ішла актыўная грамадская і культурная дзейнасць..., дзе фарміруецца грамадзянская супольнасць Беларусі", — падкрэслівалі аўтары звароту.

4 мая Гаспадарчы суд Мінска адмовіў ГА "БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ у іску да ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы адносна прадаўжэння арэнды офіса.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 10 мая 2011
 
Дата публикации:10.05.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3510
 
Ключевые слова:
БНФ Оппозиция Костусёв
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме