https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў 4 мая знізіўся на 6 рублёў і склаў 3.007 рублёў


Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічала 28 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 24 млн. 135 тыс. долараў (попыт — 24 млн. 135 тыс., прапанова — 24 млн. 745 тыс.).
У таргах расійскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Курс вырас на 0,32 рубля і склаў 109,87 рубля. Аб`ём таргоў склаў 537 млн. 880 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 541 млн. 803 тыс., прапанова — 537 млн. 880 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічала 26 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 8 млн. 101 тыс. еўра (попыт — 8 млн. 101 тыс., прапанова — 8 млн. 820 тыс.), а курс знізіўся на 1 рубель і склаў 4.470 рублёў за еўра.

Адносна валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,02% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.138,85 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 7,98%, да долара — на 0,23%, да расійскага рубля — на 11,61%, да еўра — на 12,54%.

На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 8%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 мая 2011
 
Дата публикации:04.05.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2430
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Финансы Биржа Белорусский рубль Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме