https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паводле звестак Белстата, больш як 8% насельніцтва Беларусі падчас перапісу аднеслі сябе да рускіх


Паводле звестак перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, 785 тыс. чалавек (крыху больш за 8% насельніцтва) аднеслі сябе да рускіх, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Па абласцях рэспублікі доля рускіх вагаецца ад 6,4% у Брэсцкай вобласці да 10,2% — у Віцебскай. Амаль 85% рускіх жылі ў гарадскіх паселішчах. Найбольш высокая доля рускіх адзначана ў агульнай колькасці насельніцтва такіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, як Брэст (10,7%), Наваполацк і Полацк (адпаведна 15,5% і 14,8%), Гродна (12,2%), Мінск (10%), Бабруйск і Бабруйскі раён (адпаведна 13,2% і 11,9%).

У параўнанні са звесткамі перапісу насельніцтва 1999 года колькасць рускіх зменшылася на 356,6 тыс. чалавек (на 31%). Адначасова скарацілася і іх доля ў агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі з 11,4% у 1999 годзе да 8,3% у 2009 годзе.

Як зазначылі ў камітэце, змяншэнне колькасці рускіх, як і насельніцтва краіны ў цэлым, звязана перш за ўсё са старэннем і, як вынік, яго натуральнымі стратамі.

У параўнанні са звесткамі перапісу насельніцтва 1999 года доля асоб, старэйшых за працаздольны ўзрост, у агульнай колькасці рускіх павялічылася на 11,4 працэнтныя пункты і наблізілася да 33%. Адначасова доля дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў сярод рэспандэнтаў, якія пры перапісу аднеслі сябе да рускіх, істотна знізілася: з 15,2% да 7,4%.

"Улічваючы высокую ўдзельную вагу старэйшых узроставых груп у агульнай колькасці рускіх, можна меркаваць, што мелі месца таксама працэсы іх асіміляцыі, гэта значыць нашчадкі імігрантаў, народжаныя ў Беларусі, падчас апошняга перапісу насельніцтва адносілі сябе да беларусаў, што стала адной з прычын росту іх долі ў агульнай колькасці насельніцтва краіны", — мяркуюць у Белстаце.

Доля асоб з больш высокай ступенню адукацыі сярод рускіх вышэйшая, чым сярод беларусаў. Так, на 1.000 чалавек адпаведнай нацыянальнасці вышэйшую адукацыю на момант перапісу насельніцтва 2009 года мелі 312 рускіх супраць 168 беларусаў. Адначасова пачатковую адукацыю мелі на 1.000 чалавек 119 беларусаў і толькі 53 рускія.

Руская мова з`яўляецца асноўнай мовай, што выкарыстоўваецца для зносінаў насельніцтва Беларусі. На ёй звычайна размаўляюць дома 6 млн. 673 тысячы чалавек, або 70% насельніцтва краіны.
Паводле звестак перапісу насельніцтва 2009 года, у Беларусі пастаянна жывуць 83,6 тыс. грамадзян Расійскай Федэрацыі, што складае дзве трэці агульнай колькасці замежных грамадзян, што пастаянна жывуць у рэспубліцы. Больш як 90% расійскіх грамадзян прыбылі ў Беларусь да 2005 года. Амаль 40% з іх на момант перапісу было 50 гадоў і больш.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2011
 
Дата публикации:03.04.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3151
 
Ключевые слова:
Статистика Население Беларуси Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме