https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Айбаліта ўвекавечаць у бронзе ў Віцебску


Бронзавая скульптура казачнага героя — добрага звярынага доктара Айбаліта — з`явіцца ў самым цэнтры старажытнага Віцебска.

Скульптуру ўстановяць перад адным з карпусоў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Менавіта гэтая навучальная ўстанова, добра вядомая далёка за межамі нашай рэспублікі яшчэ з савецкіх часоў, замовіла выраб вельмі сімвалічнай скульптуры. Айбаліт можа быць усталяваны на пастаменце ўжо ў пачатку чарговага навучальнага года. Цікава,што пакуль што канчаткова не вызначылі, якія звяры будуць разам з ветэрынарам. На адным з варыянтаў — сабака і свінка.

Між іншым, аўтар скульптурнай кампазіцыі Іван Казак з`яўляецца аўтарам кампазіцыі "Вулічны клоўн", якая стаіць недалёка ад Летняга амфітэатра. Калі пацерці нос клоўну, будзе ўдача, а калі пакласці грошы ў кашалёк ля яго, будзеш багатым, упэўнены гараджане. І такі "абрад" з задавальненнем выконваюць турысты і госці горада, ды і, безумоўна, самі гараджане. А калі пацерці лапу сабакі ля клоўна, будзе шмат сяброў.

Безумоўна, пасля з`яўлення Айбаліта прыдумаюць нейкія "маніпуляцыі" на ўдачу. Можа, паціснуць бронзавую руку, каб хатнія жывёлы не хварэлі?

Аляксандр Пукшанскі
Звязда
29 красавіка 2011

 
Дата публикации:30.04.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3205
 
Ключевые слова:
Витебск Города Беларуси Айболит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме