https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чорным па белым


Часовы павераны ў справах Японii ў Беларусi Кiёсi Мацузакi i мастак Сяргей Крыштаповіч на выставе
Сваю выставу, якая праходзiць зараз у Палацы культуры прафсаюзаў, мастак Сяргей Крыштаповiч планаваў прысвяцiць 25-годдзю з дня трагедыi на Чарнобыльскай АЭС i 65-годдзю трагедыi ў Хiрасiме i Нагасакi. Але абставiны вясны-2011 змянiлi задуму аўтара: дадалiся трагедыя Фукусiмы i выбух у мiнскiм метро.
Выстава «Крок да Сонца» прэзентавана у двух каталогах сiмвалiчных колераў: чорнага i белага. Чорны — тэхнагенная катастрофа, выкрыццё зла, змаганне за лёс дзяцей i краiны. У белым — яркiя колеры, жыццесцвярджальныя матывы. Крыштаповiч запэўнiвае, што жыццё пераможа.

Дарэчы, Сяргей Крыштаповiч у наступным месяцы будзе ладзiць акцыю «Дапамога Сонцу», грошы ад якой пойдуць на дапамогу японскiм дзецям. На думку мастака, толькi беларускi i японскi народ могуць насамрэч зразумець поўны маштаб трагедый ядзерных выбухаў. Таму мы павiнны падтрымлiваць адзiн аднаго.

Вiкторыя Церашонак, Рэспубліка
23 красавіка 2011

 
Дата публикации:23.04.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3112
 
Ключевые слова:
Художники Беларуси Выставки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме