https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Аўтарадыё" выйграла іскі да Міністэрства інфармацыі і Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні


Вышэйшы гаспадарчы суд на пасяджэнні 9 сакавіка прызнаў несапраўднымі папярэджанне Міністэрства інфармацыі, вынесенае ЗАТ "Аўтарадыё", і рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні аб спыненні вяшчання радыёстанцыі.
Суддзя Валерый Шобік абавязаў міністэрства і камісію, што функцыянуе пры ім, выплаціць ЗАТ "Аўтарадыё" агульным лікам 1,4 млн. рублёў судовых выдаткаў.

Як паведаміў БелаПАН галоўны рэдактар "Аўтарадыё" Юрый Базан, пры ўдалым збегу абставінаў вяшчанне "Аўтарадыё" можа быць адноўленае да канца наступнага тыдня.

Папярэджанне было вынесенае Мінінфармам 10 студзеня, што стала адной з падстаў для спынення вяшчання радыёстанцыі 12 студзеня па рашэнні Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні.

Згодна з афіцыйнай фармулёўкай прычынай папярэджання і спынення вяшчання "Аўтарадыё" стала распаўсюджванне ў эфіры радыёстанцыі інфармацыі, якая "ўтрымлівае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". Менавіта так чыноўнікі расцанілі фразу экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава аб тым, што "лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы".

Падчас апошняга пасяджэння, якое прайшло 24 лютага, суд заслухаў кіраўніка Інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандра Лукашанца. Паводле запыту Мінінфарма ён праводзіў лінгвістычны аналіз роліка з узгаданай фразай Саннікава. У даследаванні Лукашанца ўказана, што "асобнымі слухачамі гэтая фраза магла быць успрынятая як заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі".

Аналагічны аналіз правяла паводле запыту "Аўтарадыё" кандыдат лінгвістычных навук Аксана Шчарбакова. Яна лічыць, што ролік "па сваім змесце і танальнасці не ўтрымлівае заклікаў і лозунгаў".

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2011 
 
Дата публикации:09.03.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3853
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Выборы в Беларуси Оппозиция Предвыборная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме