https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародная канферэнцыя «Руская мова ў сучаснай білінгвальнай прасторы» пройдзе 27 красавіка


Арганізатарам канферэнцыі выступае Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Форум прымеркаваны да Года рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін, які аб’яўлены ў краінах СНД.
У рамках канферэнцыі выступяць мовазнаўцы не толькі з розных гарадоў Беларусі — Мінска, Брэста, Гродна, Віцебска, Полацка, але і з гарадоў іншых краін СНД — Масквы, Санкт-Пецярбурга, Краснадара, Ніжняга Ноўгарада, Навазыбкава, Майкопа, Тэрмеза, Самарканда, Ташкента, Бухары, Шымкента.

Руская мова — самастойная славянская мова ўсходнеславянскай падгрупы. Гэта адна з высокаразвітых сусветных літаратурных моў, якая выконвае функцыі ўнутрынацыянальных, міжнацыянальных і міжнародных зносін. Будучы дзяржаўнай мовай Расійскай Федэрацыі, яна з’яўляецца адной з дзвюх дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. 

На канферэнцыі даследчыкі абмяркуюць асаблівасці функцыянавання рускай мовы ва ўмовах білінгвізму, яе месца і ролю ў двухмоўным соцыуме; разгледзяць пытанні ўзаемасувязяў блізкароднасных рускай і беларускай моў на сучасным этапе іх функцыянавання, вызначаць найбольш вострыя праблемы дзяржаўнага двухмоўя ў нашай краіне, намецяць перспектывы далейшага вывучэння дзвюх канстытуцыйна замацаваных дзяржаўных моў, прааналізуюць месца і ролю рускай мовы ў адукацыйным працэсе ў Беларусі.

У рамках канферэнцыі будзе арганізавана выстаўка работ, падрыхтаваных супрацоўнікамі аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута за гады яго існавання. Гэта аўтарскія і калектыўныя манаграфіі, слоўнікі, даведнікі, зборнікі навуковых артыкулаў, аб’ектам даследавання якіх з’яўляецца руская і беларуская мовы.

Надзея Нікалаева
Звязда, 23 красавіка 2023
 
Дата публикации:23.04.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:150
 
Ключевые слова:
Год русского языка Конференция Билингвизм Языковедение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме