https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Артэфакты X – XII стагоддзяў знайшлі ў Гарадзішчы


Вагавыя гіркі, пломбы, галаўныя ўпрыгажэнні і шмат іншага было знойдзена археолагамі ў Археалагічным комплексе ў Мінскім раёне.
Навукоўцы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі знайшлі ў Археалагічным комплексе на рацэ Менцы, размешчаным у вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна, артэфакты X – XII стагоддзяў, паведамілі ў НАН.

Там удакладнілі, што раскопкі праводзіліся археолагамі 12 і 20 красавіка ў селішчы 1 комплекса.

"У выніку гэтых даследаванняў археолагамі выяўлены артэфакты X – XII стагоддзяў: вагавыя гіркі, пломбы, элементы паясной гарнітуры, жаночыя нагрудныя і галаўныя ўпрыгажэнні, фрагмент сярэбранага дырхема, ключ ад нутранага замка і іншае", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале НАН.

Там падкрэсліваецца, што спецыялісты ў ходзе навукова-даследчых работ строга выконваюць методыкі фіксацыі выяўленых артэфактаў, а кіруе імі загадчык аддзела Інстытута гісторыі Андрэй Вайцяховіч.

Навуковец ужо многія гады мэтанакіравана вывучае гэты гісторыка-культурны аб’ект, на якім у 2023 годзе пройдуць маштабныя раскопкі з шырокім удзелам студэнтаў і валанцёраў, адзначылі ў Акадэміі навук.

Гарадзішча на рацэ Менцы

Гарадзішча непадалёк ад сучаснага Мінска добра вядома вучоным і вывучаецца не першы год. Раскопкі на старажытным помніку археалогіі праводзілі неаднаразова. Памеры яго ўражваюць: чаго толькі каштуюць шматметровыя валы, на якіх калісьці яшчэ былі і крапасныя сцены. Гарадзішча відавочна больш у памерах, чым замчышча на Нямізе.

Раней кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка заявіў, што гарадзішча на рацэ Менка трэба зрабіць музеем.

"Нам патрэбны нацыянальныя археалагічныя праекты. Гэта гарадзішча на рацэ Менка. Яго таксама можна музеефікаваць і зрабіць цудоўны гісторыка-археалагічны комплекс. Гэта маштабнае збудаванне, якіх вельмі мала ў нашай краіне", - асабліва адзначыў прэм’ер.

Мінск, 22 красавіка 2023
Sputnik
 
Дата публикации:22.04.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:98
 
Ключевые слова:
Археология Исследования Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме