https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У міжнародны дзень роднай мовы гомельскія бібліятэкары будуць размаўляць па-беларуску


У Дзень роднай мовы, які праводзіцца па ініцыятыве ЮНЕСКА 21 лютага, у гомельскіх бібліятэках пройдзе акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску!".
Як паведамляе Гомельскі гарвыканкам, мэта акцыі — папулярызацыя беларускай мовы. 21 лютага бібліятэкары горада будуць размаўляць з чытачамі і паміж сабой толькі на беларускай мове, правядуць невялікія апытанні і анкетаванні.

Падчас акцыі ў бібліятэках запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Да прыкладу, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна адбудзецца сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва". Госці мерапрыемства — галоўны рэдактар газеты "ЛіМ", пісьменнік Аляксандр Карлюкевіч, рэдактар аддзела публіцыстыкі "ЛіМ", журналіст Ірына Тулупава, галоўны рэдактар часопіса "Полымя", паэт Мікола Мятліцкі.

"Адбудзецца зацікаўленая размова супрацоўнікаў, вядомых і пачынаючых гомельскіх літаратараў, чытачоў бібліятэкі, выкладчыкаў і студэнтаў навучальных устаноў аб прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы, неабходнасці яе папулярызацыі", — гаворыцца ў прэс-рэлізе гарвыканкама.

Гомельскія паэты і празаікі сустрэнуцца 21 лютага з наведвальнікамі філіялаў гарадской бібліятэкі № 7 і № 14.

Бібліятэкары запрашаюць гамяльчан далучыцца да акцыі.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 20 лютага 2011 
 
Дата публикации:21.02.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3673
 
Ключевые слова:
Дзень роднай мовы День родного языка Библиотеки Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме