https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


3 чэрвеня ў Брэсце адбудзецца маштабны кніжны фестываль гэтага года


На бульвары Шаўчэнкі разгорнецца шмат разнастайных пляцовак. Тут запрацуе горад майстроў, дзе можна будзе набыць сувеніры і паўдзельнічаць у майстар-класах.
Традыцыйнае свята кнігі пройдзе каля сцен Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна «Бульвар, які чытае». 

І галоўнае, на «Бульвары» чытачы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з любімымі аўтарамі. На фэст прыедуць пісьменнікі з усіх абласцей Беларусі. Творчыя сустрэчы, інтэрактыўныя гульні прапануе Выдавецкі дом «Звязда». Абласныя аддзяленні Саюза пісьменнікаў краіны таксама рыхтуюць цікавыя сустрэчы сваіх аўтараў з чытачамі.

У другой палове дня самадзейныя тэатры пакажуць некалькі цікавых спектакляў. Будуць і школьныя студыі, і тэатры нядзельных школ пры храмах, і аб’яднанні па інтарэсах. Адначасова можна будзе купіць цацкі і салодкія пачастункі з літаратурным акцэнтам.

Сёлетні фестываль атрымаў назву «Падарожжа Васіліны па Беларусі». Яго ўрачыстае адкрыццё запланавана на 12 гадзін. Арганізатары анансавалі канцэрт Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы і дзіцячага адукацыйнага цэнтра «My Baby». У афішы канцэртнай праграмы таксама тэатр моды СШ № 11 «Чараўніцы» з паказам «Беларускія прыгажуні».

А вечарам адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў гарадской творчай акцыі «Незвычайная кніга сваімі рукамі» і гарадскога конкурсу кніжных закладак.

Святлана Яскевіч
Звязда, 26 траўня 2023
 
Дата публикации:26.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Брэст Праздник книги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме