"Беларускі рэжым, які ставіцца да сваіх грамадзян як да заложнікаў, можа, на жаль, пачаць новыя рэпрэсіі супраць польскай меншасці", — заявіў Сікорскі ў інтэрв`ю інтэрнэт-парталу fakt.pl (пераклад сайта Inosmi.ru). Міністр выказаў меркаванне, што калі Беларусь пачне рэпрэсіі ў дачыненні да польскай меншасці, то дзеянні Польшчы "салідарна падтрымаюць і тыя, хто заклікаў да жорсткай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку прадстаўнікі апазіцыі".
"Я жыву ў гродзенскім рэгіёне больш за трыццаць гадоў, — паведаміў Аляксандр Антоненка БелаПАН, — і не памятаю ні аднаго выпадку, каб у простых грамадзян узніклі нейкія праблемы ва ўзаемаадносінах. Узнікалі пытанні па канкрэтных справах — да прыкладу па карце паляка, па Саюзе палякаў. Што ж, ёсць пэўныя актыўныя людзі, як кажуць, са сваім поглядам, і яны маюць права яго выказаць. Але сказаць, што кагосьці ўшчамляюць — я пра такое не чуў. Калі мы паглядзім хоць бы структуру органаў улады Гродзеншчыны, то ўбачым шмат імёнаў і прозвішчаў відавочна польскага паходжання".
"Што да заявы Радослава Сікорскага, то скажу наступнае, — прадоўжыў Антоненка. — У Польшчы, як у любой дзяржавы, ёсць свае кірункі і прыярытэты ў палітыцы. Калі Польшча сёння больш схіляецца да палітыкі ЗША ці Еўрасаюза, гэта яе справы. У нас таксама свае інтарэсы, і мы зыходзім з іх, калі вырашаем пытанні, да прыкладу з Расіяй ці Літвой. Відаць, выказваючыся падобным чынам, міністр Сікорскі зыходзіў з інтарэсаў сваёй краіны".
БелаПАН
16 февраля 2011