https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У НББ адкрылася выстава да 500-годдзя з часу першага выдання «Песні пра зубра»


13 красавіка ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава «Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра», прымеркаваная да 500-годдзя з часу першага выдання паэмы.
На адкрыцці выставы генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава адзначыла, што гэта выстава — літаратурна-мастацкая. І што яе асаблівасць у тым, што гэта сінтэз: выстаўлены як работы ўжо вядомых мастакоў, так і студэнтаў, магістрантаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і навучэнцаў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. Таксама тут прадстаўлены тэматычныя творы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Цікава і тое, што ў выставе прымаюць удзел замежныя магістранты, якіх запрасіў дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДАМ Усевалад Свентахоўскі. Яны ў розных стылях кітайскай каліграфіі напісалі іерогліф «бізон».

Экспазіцыя будзе працаваць да 27 чэрвеня 2023 года.

Аўтар: Лізавета Голад
Звязда, 14 красавіка 2023
 
Дата публикации:14.04.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:77
 
Ключевые слова:
Мікола Гусоўскі Песня пра зубра Выставка Национальная библиотека Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме