https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі 4 студзеня ўступіла ў сілу новая рэдакцыя ПДР


Змяненні ў ПДР унесены ўказам № 661 ад 25 лістапада 2010 года. Папраўкі былі патрэбныя, у прыватнасці, каб прывесці правілы ў адпаведнасць з шэрагам нарматыўных прававых актаў. У тым ліку гэта датычыцца магчымасці раз`езду пры ДТЗ, урон якога не перавышае 200 еўра. У гэтым выпадку павінны быць выкананы і некаторыя іншыя патрабаванні. Таксама ў новых правілах дарожнага руху цяпер раскрыта паняцце "пакіданне месца дарожна-транспартнага здарэння".
Акрамя таго, цяпер на мапедах (скутарах) можна будзе перавозіць пасажыраў, калі ёсць дадатковае сядзенне, устаноўленае вытворцам. Раней і на такіх скутарах забаранялася ездзіць удваіх, нават калі была тэхнічная магчымасць. У той жа час, як і на матацыкле, на заднім сядзенні мапеда нельга перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў.

Абноўленыя ПДР вырашылі праблему з рэгістрацыяй такога транспартнага сродку, як квадрацыкл (мотакаляска). Так называецца не проста чатырохколавы матацыкл або мотаўсюдыход, а транспартны сродак з прывадам кіравання аўтамабільнага тыпу, гэта значыць з "абаранкам". Яго вага ў сабраным стане — не больш як 550 кг. Новыя правілы даюць магчымасць рэгістраваць такі транспарт па катэгорыі В.

Новы дакумент пашырае і патрабаванні да ўдзельнікаў дарожнага руху, якія не з`яўляюцца вадзіцелямі. Напрыклад, раней не зусім было зразумела, што павінен рабіць пасажыр, які стаў удзельнікам ДТЗ. Цяпер удакладняецца, што ён павінен аказаць першую медыцынскую дапамогу.

Мадыфікаваныя ПДР растлумачваюць, якія дакументы, акрамя вадзіцельскіх правоў міжнароднага ўзору, павінен будзе мець вадзіцель-іншаземец. Гэта змяненне звязана з тым, што ў сакавіку 2011 года ўступаюць у сілу новыя патрабаванні да вадзіцельскага пасведчання для краін — удзельніц Канвенцыі аб дарожным руху 1968 года.

Немалаважнае новаўвядзенне датычыцца парушэння правіл паркоўкі. Цяпер ДАІ зможа блакіраваць колы грузавікоў масай больш як 3,5 т, аўтобусаў, колавых трактароў і самаходных машын. Для гэтага будзе выкарыстоўвацца спецыяльны тэхнічны сродак. Мяркуецца, што на лабавое шкло заблакіраванага транспартнага сродку будзе змяшчацца спецыяльнае паведамленне. Хутчэй за ўсё, дарожная міліцыя будзе блакіраваць пярэдняе левае кола.

Праблема парковак у неналежных месцах даволі востра стаіць у буйных гарадах Беларусі, асабліва ў Мінску. У тым ліку дарожныя службы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасцямі пры расчыстцы дарог ад снегу з-за таго, што на абочыне часам паркуецца буйнагабарытны транспарт. Нярэдкія такія выпадкі, калі ў дварах жылых дамоў ці паблізу іх вадзіцелі-дальнабойшчыкі пакідаюць на некаторы час фуры, якія перашкаджаюць руху іншага транспарту.

Новая рэдакцыя ПДР удакладняе таксама парадак разгрузкі тавараў у магазіны з аўтатранспарту. Калі раней грузавікам і фургонам было дазволена пад`язджаць да гандлёвых кропак па пешаходнай зоне, калі няма іншай магчымасці, то цяпер дазволены і прыпынак.

Звязда
5 студзеня 2011
 
Дата публикации:05.01.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4178
 
Ключевые слова:
Правила дорожного движения ПДД в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме