https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўведзены новыя дзяржстандарты на плодаагароднінную кансервавую прадукцыю для харчавання дзяцей ранняга ўзросту


1 студзеня 2011 года ў Беларусі ўведзены ў дзеянне новыя дзяржаўныя стандарты на плодаагароднінную кансервавую прадукцыю для харчавання дзяцей ранняга ўзросту (да трох гадоў), паведаміла прэс-служба Дзяржстандарта.
Новыя стандарты гарманізуюць тэрміналогію, што прымяняецца ў краіне, з міжнароднай. Так, з увядзеннем у дзеянне СТБ 2050-2010 будзе вырабляцца сокавая прадукцыя наступных відаў: сок прамога адціскання, адноўлены сок, нектар, напой з утрыманнем соку і морс. 

У адпаведнасці з СТБ 2051-2010 кансервы для дзіцячага харчавання на агародніннай аснове ў залежнасці ад ступені здрабнення і сыравіны будуць вырабляцца пюрэпадобнымі, буйназдробненымі або нарэзанымі кавалачкамі. Стандартам прадугледжана таксама магчымасць вырабу першых і другіх абедзенных страў для дзіцячага харчавання, у тым ліку з дабаўленнем мяса (мясных субпрадуктаў). 

Класіфікацыя кансерваў для дзіцячага харчавання на фруктовай аснове, згодна з СТБ 2052-2010, залежыць ад сыравіны (пюрэ фруктовае, фруктова-агародніннае, фруктовае або фруктова-агародніннае з дабаўленнем круп, мукі, малочных прадуктаў), ступені здрабнення (працёртае, гамагенізаванае), спосабу кансервавання (пастэрызаванае, стэрылізаванае). 

У названых стандартах устаноўлены новыя патрабаванні да паказчыкаў бяспекі, якасці і харчовай каштоўнасці кансерваванага дзіцячага харчавання, якія адпавядаюць міжнародным нормам і накіраваны на ўмацаванне здароўя дзяцей. 

У новых стандартах пашыраны патрабаванні па маркіроўцы кансерваў для дзіцячага харчавання: разам з указаннем асноўных харчовых рэчываў (вугляводаў, бялкоў, тлушчаў) дадаткова прадугледжана інфармаванне аб утрыманні клятчаткі, насычаных тлустых кіслот (у сокавай прадукцыі), прыродных вітамінаў і мінеральных рэчываў.

Мінск, 2 студзеня 2011
Марына Носава, БелаПАН
 
Дата публикации:02.01.2011
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:3552
 
Ключевые слова:
Детское питание Стандарты детского питания в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме