9 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адсвяткавалі дзень нараджэння Паэта, які быў у цэнтры літаратурна-грамадскага руху ў Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя. Ён, вярнуўшыся ў родны горад Мінск, каб дыхнуць паветрам Бацькаўшчыны і пачуць жывую беларускую мову, — і сам стаў увасабленнем любові да Радзімы і роднай мовы.
Пра вяртанне паэта ў 1916 годзе ў Мінск можа было падрабязна даведацца ў філіяле Літаратурнага музея імя Багдановіча "Беларуская хатка" — менавіта там жыў паэт. Да 100-годдзя паэта хатка была адноўлена ў першапачатковым выглядзе, у ёй размясцілася экспазіцыя. Але цяпер гэты філіял закрыты на капітальны рамонт. Фрагменты той экспазіцыі можна ўбачыць цяпер у музеі Максіма Багдановіча. А таксама даведацца пра "Пяць месяцаў з жыцця паэта" — гэтая выстава распавядае пра адзін з самых шчаслівых перыядаў для Максіма, калі ён знаёміўся з беларускімі пісьменнікамі, пісаў новыя творы, пра тое, як ён сустракаў Новы год у Мінску.
Дзень нараджэння Багдановіча — гэта яшчэ літаратурна-музычная імпрэза, якая адбылася ў музеі. Буылі ганаровыя госці: грамадскія і культурныя дзеячы, паэты і пісьменнікі, мастакі і музыкі.
На дзень нараджэння прыходзяць з кветкамі. Кветкі можа прынесці да помніка Максіму не толькі 9 снежня...
Ларыса Цімошык
Звязда