https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Студэнт 100 мільёнаў зарабіў...на незаконным віртуальным абмене валют


Супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама спынілі крымінальную дзейнасць студэнта адной з віцебскіх ВНУ, які ў інтэрнэце займаўся незаконнымі валютнымі аперацыямі.

Як паведаміў "Звяздзе" Анатоль Высоцкі начальнік аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Віцебскай вобласці, "абменнік" электронных грашовых сродкаў розных плацежных сістэм працаваў на працягу некалькіх гадоў. За пэўны працэнт можна было не толькі абмяняць электронныя валюты розных краін, але і "абнаявіць" іх у беларускія рублі пры дапамозе пластыкавых картак розных банкаў Беларусі. Таксама прадастаўлялася магчымасць аплаціць паслугі сувязі і іншых сродкаў тэлекамунікацый на тэрыторыі нашай краіны. Дарэчы, уладальніка незаконнага абменнага пункта не цікавіла паходжанне грашовых сродкаў, нягледзячы на тое, што праз гэты сайт у сетцы інтэрнэт "абнаяўліваліся" скрадзеныя грошы з электронных кашалькоў грамадзян розных дзяржаў. Незаконная дзейнасць у "віртуальным павуцінні" дазволіла прадпрымальнаму грамадзяніну атрымаць даход у памеры больш за 100 мільёнаў беларускіх рублёў. У адносінах да яго ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці заведзены дзве крымінальныя справы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Аляксандр Пукшанскі
24 лістапада 2010
Звязда

 
Дата публикации:24.11.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3108
 
Ключевые слова:
Криминал Обменные пункты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме