Цягам гадзіны першыя сакратары гомельскіх грамадскіх гарадскіх і абласных аб’яднанняў БРСМ, “Белая Русь” ды іншых вялі гаворку пра значнасць падзей амаль стогадовай даўніны. А прадстаўнік абласнога савета дэпутатаў увогуле падкрэсліў, што "Беларусь на чале з Аляксандрам Лукашэнкам з’яўляецца прадаўжальнікам і нашчадкам лепшых якасцяў СССР".
Акрамя таго, сёння ў адным з кінатэатраў для ўсіх жадаючых бясплатна дэманстраваўся мастацкі фільм, прысвечаны чарговым угодкам Кастрычніцкай рэвалюцыі.
6 лістапада 2010
Еўрарадыё