Для таго каб у дзень акцыі бясплатна ездзіць грамадскім транспартам, дастаткова будзе прад’явіць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт на аўто. Ідэю пра бясплатны праезд ужо падтрымаў Мінгарвыканкам, Мінскі і Брэсцкі аблвыканкамы.
«Чакаецца, што акцыю падтрымаюць і астатнія рэгіёны краіны, адпаведныя рашэнні будуць прыняты ў бліжэйшы час», — адзначылі ў прэс-службе.
БЕЛТА
16 верасня 2010