Гэтыя расліны будуць лічыцца наркатычнымі, удакладнілі ў МУС Беларусі, у выпадку, калі яны ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы сальвінарын А і эргаметрын. Акрамя таго, па ініцыятыве органаў унутраных спраў спісы забароненых у Беларусі прэпаратаў папоўнілі 24 прэкурсоры і 21 асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.
Праблема наркатызацыі беларускага грамадства з кожным годам не страчвае актуальнасці, хутчэй, наадварот. У сувязі з гэтым сёлета ў студзені і сакавіку органы ўнутраных спраў прапанавалі ўключыць у рэспубліканскі пералік асабліва небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў 27 псіхатропаў. Аднак гандляры наркотыкамі дастаткова хутка адаптаваліся да ўведзеных забаронаў і сталі распаўсюджваць раней невядомыя і не забароненыя на тэрыторыі Беларусі псіхатропныя парашкі і сумесі.
Міністэрства ўнутраных спраў выйшла з хадайніцтвам перад Міністэрствам аховы здароўя аб неабходнасці ў чарговы раз пашырыць рэспубліканскі пералік. Ініцыятыва была падтрыманая, пра што сведчыць пастанова Міністэрства аховы здароўя №113 ад 6 верасня гэтага года.
Надзея ДРЫЛА
Звязда 18.09.2010