Паважаныя сябры!
Дзень беларускага пісьменства — традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання і развіцця багатай культурнай спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.
Літаратура, мастацтва заўсёды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцяў грамадзян. Беларусь — радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню.
У нашай краіне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Мы актыўна падтрымліваем развіццё нацыянальнага кнігавыдання і друку, ствараем усе ўмовы для праяўлення і росквіту сапраўдных талентаў.
Сёлетнія святочныя мерапрыемствы праводзяцца ў горадзе Хойнікі, на гасціннай, прыгожай і непаўторнай палескай зямлі, якую ў сваіх творах уславіў выдатны беларускі пісьменнік Іван Мележ, дзе жывуць і плённа працуюць шчырыя і руплівыя людзі.
Сардэчна віншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда
4 верасня 2010